Падчас ЧС бразільскія футбалісты будуць займацца сэксам па графіку

Доктар зборнай Бразіліі Радрыга Ласмар распавёў, што сэксуальнае жыццё футбалістаў падчас чэмпіянату свету, які мае адбыцца, будзе кантралявацца.

07.06.2018 / 20:42

«Сэкс з'яўляецца чымсьці натуральным. У нашай камандзе маладыя гульцы з выдатным здароўем. Для іх няма нічога больш натуральнага, чым скарыстацца магчымасцю зняць напружанне і расслабіцца. Гэта не ўяўляе праблемы», — сказаў Ласмар.

Аднак доктар зборнай адзначыў, што сэксуальнае жыццё гульцоў будзе кантралявацца. «Дзяўчатам і жонкам футбалістаў будзе забаронена бавіць час з гульцамі ўвесь час. Іх спатканні будуць адбывацца выключна ў вольныя ад гульняў дні. Акрамя таго, для такіх сустрэч будуць адведзены спецыяльныя памяшканні», — дадаў ён.