Крамольны кінаконкурс

Відэазагадка

Пабачыць сто год беларускага кіно за дзьве хвіліны — такую магчымасьць дае чытачам сайту НН Андрэй Расінскі.

27.10.2008 / 12:26

Пабачыць сто год беларускага кіно за дзьве хвіліны — такую магчымасьць дае чытачам сайту НН Андрэй Расінскі. На ягоным кінаблогу «Кадры» працягваецца імправізаваны конкурс. Пераможцам зробіцца той, хто здолее адгадаць больш фільмаў, якія зьяўляюцца ў кінакалейдаскопе, які прапануецца вашай увазе:

Сапраўды, адгадаць большасьць зь фільмаў дастаткова складана. Але ўжо проста прагледзець гэтую мастацкую кінападборку, якую Андрэй Расінскі назваў «Беларускія капрычас», дужа цікава. Перад намі кадры зь фільмаў, зьнятых у Беларусі пачынаючы ад 20-ых гадоў мінулага стагоддзя. Гэта ня толькі мастацкія стужкі, але і мультфільмы ды ўнікальная кінахроніка, гледзячы на якую нельга не задумацца: «І гэта — таксама Беларусь?»

Мантаж Андрэя Расінскага выглядае крамольна-правакацыйным, асабліва там, дзе кадры нацысцкай хронікі спалучаюцца з разгонамі дэманстрацыяў. Глядзіце, адгадвайце. Кінакрытык абяцае прызы!

Алесь Бондар