Вучні пятых класаў вывучаюць беларускую мову з дапамогай малюнкаў на асфальце ФОТА

29.05.2018 / 17:21

У Мінску ў парку Янкі Купалы каля фантана з русалкамі наш чытач заўважыў дзіцячыя малюнкі на асфальце. Вучні пятых класаў з Рэспубліканскага музычнага каледжа намалявалі цэлы россып малюнкаў, некаторыя цалкам беларускамоўныя, частка — слова па-руску і яно ж перакладзенае на беларускую мову.

Адзін з вучняў распавёў нам, што гэтыя малюнкі з'яўляюцца школьным заданнем па беларускай мове.

nn.by