Невядомы расстраляў паліцэйскіх і мінака пасярод вуліцы ў Бельгіі

29.05.2018 / 13:07

lesoir.be

Два паліцэйскія і мінак загінулі ў перастрэлцы ў бельгійскім горадзе Льеж, яшчэ двое супрацоўнікаў атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе BBC News.

Адзначаецца, што невядомы адкрыў агонь па супрацоўніках праваахоўных органаў, а затым паспрабаваў схавацца ў размешчаным побач ліцэі. Паведамляецца, што пасля «ён быў нейтралізаваны».