Рух за Свабоду 4-ы раз падаў на рэгістрацыю

24.10.2008 / 21:07

У Магілёве адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Праваабаронча‑асветніцкага грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду» (4-я па ліку).

На канферэнцыі старшынстваваў Віктар Карнеенка. У мерапрыемстве ўзялі удзел больш за 70 прадстаўнікоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Быў зацверджаны статут і сфармаваныя кіроўныя структуры грамадскага аб’яднання.

Прэс-служба А. Мілінкевіча