БАТЭ адарваўся ад «Дынама» на сем балаў

23.05.2018 / 22:31

БАТЭ выйграў у «Дынама» з лікам 1:0 у беларускім класіка (8-ы тур), што прайшло на сталічным «Трактары». Адзіны гол у сустрэчы забіў на 71-й хвіліне Мірка Іваніч.

Такім чынам БАТЭ адарваўся ад «Дынама» на сем балаў.

БАТЭ — 24, Дынама — 17, Нёман, Слуцк — 15…

У наступным туры БАТЭ згуляе з «Іслаччу», а «Дынама» са «Смалявічамі»