Пампеа прыгразіў Ірану беспрэцэдэнтнымі санкцыямі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе ўвесці «беспрэцэдэнтныя» санкцыі супраць Ірана, каб прымусіць рэжым весці перамовы аб спыненні агрэсіўнай палітыкі на Блізкім Усходзе, пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, выступаючы 21 мая.

21.05.2018 / 20:26

Вашынгтон мае намер не толькі аднавіць амерыканскія санкцыі супраць Ірана, знятыя з яго пасля заключэння ядзернай здзелкі ў 2015 годзе, але і ўвесці новыя, распавёў Пампеа. «Яны сапраўды будуць самымі моцнымі санкцыямі за ўсю гісторыю», — падкрэсліў Пампеа.

Трамп настойвае на распрацоўцы з саюзнікамі новага пагаднення па ядзернай праграме Ірана. Як заявіў у панядзелак Пампеа, ЗША не стануць перадамаўляцца па цяперашнім пагадненні, яны нацэлены на заключэнне новага, «мацнейшага» пагаднення па ядзернай праграме Ірана.