Заўзятары Рэала вярнулі больш за 2 тысячы квіткоў на Лігу чэмпіёнаў у Кіеве праз высокія цэны ў горадзе

20.05.2018 / 16:16

Больш за 2200 квіткоў на фінал Лігі чэмпіёнаў у Кіеве вярнулі праз праблемы з лагістыкай і завышанымі цэнамі ў сталіцы Украіны.

Мадрыдскі клуб размеркаваў паміж 24 268 уладальнікамі абанементаў Рэала 12 802 квіткі, а таксама актываваў продаж квіткоў па рэзервовых спісах.

Аднак частка фанатаў клуба вярнулі квіткі праз лагістычныя цяжкасці і вельмі завышаныя кошты на пражыванне ў Кіеве.

26 мая на фінале Лігі чэмпіёнаў у Кіеве адбудзецца футбольны матч Рэал Мадрыд — Ліверпуль.