24-гадовая дзяўчына ўначы гуляла па трасе М1 

19.05.2018 / 19:40

На трасе ў Аршанскім раёне ўначы насмерць збілі 24-гадовую дзяўчыну, паведамляе БелТА.

На гарачую лінію ў міліцыю а 3-й ночы пазваніў дальнабойнік, які паведаміў пра падазронага чалавека, што гуляе па дарозе. Аднак папярэдзіць трагедыю не ўдалося.

Фактычна ў гэты ж час 27-гадовы кіроўца «Хонда Акорд», рухаючыся ў крайняй левай паласе, здзейсніў наезд на дзяўчыну. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.