Анекдот. Аб лішняй вазе

11.05.2018 / 21:41

Жанчына тэлефануе дыетолагу:

— Доктар, мне здаецца, у мяне лішняя вага.

— Чаму вы так вырашылі?

— Ды вось, купіла сёння вагі, якія размаўляюць, і ўзважылася на іх.

— І што ж яны вам сказалі?

— Яны сказалі: «Па адным, калі ласка».