Беларусь — Расія — 0:6

07.05.2018 / 19:27

У чарговым матчы чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Даніі, зборная Беларусі прайграла Расіі з лікам 0:6 (0:1, 0:3, 0:2).

Беларусь гуляе ў адной групе з Францыяй, Расіяй, Швейцарыяй, Чэхіяй, Аўстрыяй і Славакіяй.

Пакуль у беларусаў 0 ачкоў — усе гульні наша каманда прайграла. Шанцы застацца ў хакейнай эліце змяншаюцца з кожнай гульнёй.

Наступная гульня будзе 9 мая — матч са Швейцарыяй (пачатак у 17:15).