У Мінску на маёўцы затрымалі 5 паплечнікаў Статкевіча, адзін — з плакатам некарэктнага зместу ФОТА

01.05.2018 / 14:27

У Мінску на маёўцы затрымалі 5 паплечнікаў Мікалая Статкевіча.

У некаторых з іх былі нацыянальныя сцягі і плакаты з сацыяльнымі лозунгамі — «Дайце народу свабоду і работу». А вось Сяргей Спарыш прыйшоў з плакатам некарэктнага зместу пра «вусатага пеўня».

Сярод затрыманых таксама Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў і Яўген Афнагель.

«Затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУСе. Яны адмовіліся станавіцца тварам да сцяны», — паведаміў у сваім фэйсбуку Мікола Статкевіч.

nn.by