Вольга Карач: «Я ледзь пазбегла аварыі на трасе, машыну выкінула ў кювет. А ДАІ аштрафавала мяне за няправільную паркоўку!»

02.04.2018 / 14:39

Актывістка Вольга Карач распавяла у фэйсбуку, як пасля ДТЗ на зімовай трасе атрымала штраф за няправільную паркоўку.

«Завіруха, ранняя-ранняя раніца (было шэсць раніцы), заснежаная і слізкая дарога. Мы не ехалі хутка, але нейкі трактарыст ехаў на сваім трактары БЕЗ ФАР і габарытаў з вельмі павольнай хуткасцю. Я гэты чортаў трактар заўважыла толькі ў той момант, калі кіроўца спрабаваў яго аб'ехаць. Машыну панесла, пакруціла і выкінула ў гурбу на супрацьлеглым баку дарогі», — напісала ў фэйсбуку Карач.

Пасля, сцвярджае Карач, выклікалі даішнікаў, якія дапамаглі, але трактар шукаць не сталі.

«Прыехала ДАІ, паглядзела на нас у гурбе. Так, даішнікі дапамаглі нам выцягнуць машыну, прыгналі трактар, перакрылі трасу.

Яны не паехалі шукаць трактарыста, пакуль ён не адправіў каго-небудзь на той свет.

Яны нам далі штраф за… паркоўку ў неналежным месцы», — піша Вольга.

nn.by