Ніхто не хацеў выйграваць (ці прайграваць): першыя чатыры матчы чэмпіянату Беларусі скончыліся ўнічыю

31.03.2018 / 18:54

У пятніцу стартаваў чарговы чэмпіянат краіны па футболе ў вышэйшай лізе. У ім гуляюць 16 камандаў. «Крумкачоў» замяніла мінскае «Тарпеда», а БАТЭ з 2006 г. не здае чэмпіёнскіх пазіцый.

Учора дзве гульні скончыліся ўнічыю: «Прамень» — «Мінск» 0:0, «Нёман» — «Віцебск» 1:1.

У суботу — тры сустрэчы.

І дзве таксама скончыліся нічыёй: «Гомель» — «Слуцк» — 0:0, «Шахцёр» — «Дынама» Брэст (а гэта, відаць, быў галоўны матч тура) — 0:0.

Урэшце першая перамога ў чэмпіянаце была атрыманая ў матчы «Дынама» Мінск — «Тарпеда-БелАЗ — 2:1.

У нядзелю гуляюць БАТЭ — «Смалявічы», «Гарадзея» — «Дняпро» і «Іслач» — «Тарпеда-Мінск».