Мінскія мытнікі знайшлі ў пасылцы з цукеркамі 25 тысяч еўра

30.03.2018 / 14:52

Спробу незаконнага перамяшчэння 25 тысяч еўра ў міжнародным паштовым адпраўленні спынілі супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні, павемамляе прэс-служба ведамства.

Паштовае адпраўленне, якое паступіла з Францыі, было адрасавана 27-гадоваму жыхару Мінска. Адпраўнік у мытнай дэкларацыі заявіў аб перамяшчэнні ў пасылцы шакаладных цукерак і адзення. Між тым, кошт тавару ў дакументах указаны не быў. Пры правядзенні мытнага надгляду з прымяненнем рэнтген-абсталявання ўстаноўлена наяўнасць у дзвюх скрынках шакаладных цукерак буйной сумы валюты. Грашовыя сродкі былі акуратна загорнуты ў фольгу і схаваныя на дне скрынак пад самімі прысмакамі.

ДМК нагадвае, што перамяшчэнне замежнай валюты ў пасылках забаронена. Выключэнне складаюць лісты з абвешчанай каштоўнасцю ў суме, якая не перавышае ў эквіваленце 200 даляраў ЗША.