А «Мурку» можаш?

Відэа

Алесь Камоцкі перасьпяваў расейскую блатную песьню па-беларуску.

15.10.2008 / 16:18

«Гэта проста жарт — альбому крымінальных сьпеваў я не пляную», — сцьвярджае Алесь Камоцкі, які прэзэнтаваў у малой залі КЗ «Менск» беларускамоўны варыянт «Муркі» — адмысловага гімну расейскага крымінальнага сьвету. Зрэшты, існуе меркаваньне, што «Мурка» першапачаткова ня мела крымінальнага характару, і была створаная 80 год таму адэскім паэтам Якавам Ядавым.

Тэкст «Муркі» па-беларуску можна прачытаць тут.

На гэтым Алесь Камоцкі свае экспэрымэнты з блатной лірыкай мяркуе скончыць, стварыўшы наступны альбом у стылі боса-нова.