У Савецкім РУУСе знаходзяцца затрыманыя праваабаронцы

25.03.2018 / 18:41

Пра гэта паведамляе праваабаронца-вясноўка Анісія Казлюк на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«У Савецкім РУУСе знаходзяцца праваабаронцы, вядома пра жорсткі гвалт у дачыненні да дзяўчат. Адвакатцы кажуць, што іх няма, але яны там. І ім нічога за такую хлусню не будзе. Максімальны рэпост, калі ласка».