Азаранка выйшла ў трэці раўнд турніру ў Маямі

23.03.2018 / 08:00

twitter.com/WTA

У другім раўндзе прэстыжнага турніру ў Маямі Вікторыя Азаранка (сёння 186-я ракетка свету) гуляла з Мэдысан Кіз (15-я ракетка). Першы сэт быў напружаны — 7:5, а ў пачатку другога амерыканка адмовілася ад барацьбы з-за траўмы.

Беларуска выйшла ў наступны этап.