Ва Украіне сарвалі галасаванне на выбарах расійскага прэзідэнта

18.03.2018 / 14:52

У Адэсе, фота УНІАН

Праваахоўныя органы Украіны не дазволілі правесці галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі ў расійскім пасольстве ў Кіеве і ў консульствах у Адэсе, Харкаве і Львове.

Раніцай 18 сакавіка ў будынак пасольства ў Кіеве, дзе абсталяваны выбарчы ўчастак, паліцыя прапусціла толькі супрацоўнікаў дыпмісіі. Расіянаў, якія жадаюць прагаласаваць, не дапусцілі. 

У Адэсе расійскае консульства было ачэплена паліцыяй з-за паведамленняў пра яго мініраванне.

У Харкаве і Львове ў консульства таксама дапускаюцца толькі дыпламатычныя супрацоўнікі.