У Беларусі стала магчымым вывучэнне ўкраінскай мовы ў школах

16.03.2018 / 21:25

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла навучальную праграму факультатыўных заняткаў «Украінская мова» для V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Вучэбная праграма размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале Беларусі.

Цяпер зацікаўленыя асобы могуць звяртацца да дырэктараў беларускіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў з мэтай арганізацыі ўрокаў украінскай мовы.

Зараз украінцы Беларусі (як і палякі, літоўцы, яўрэі), маюць рэальную магчымасць рэалізаваць права на вывучэнне роднай мовы на ўзроўні пачатковай і базавай школы.