СМІ: Рэчыва, якім атруціўся Скрыпаль, знаходзілася ў чамадане яго дачкі

16.03.2018 / 06:23

Нервова-паралітычнае рэчыва, якім атруціўся былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, трапіла ў Вялікабрытанію ў чамадане яго дачкі Юліі, якая 3 сакавіка прыляцела з Расіі. Пра гэта піша The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.

Суразмоўцы распавялі выданню, што Юлія магла нават не ўсведамляць, што правозіць атрутнае рэчыва. Следчыя адпрацоўваюць версію пра тое, што рэчывам было прамочана адзенне, касметыка і падарункі, якія знаходзіліся ў чамадане дачкі былога супрацоўніка ГРУ, які яны распакавалі ў доме Скрыпаля ў Солсберы. Адна з крыніц выдання сцвярджае, што ў кватэру Юліі ў Маскве маглі лёгка пранікнуць людзі, якія і падклалі яд у яе багаж. Выданне паказвае, што контртэрарыстычная паліцыя і MI5 ўжо адмовіліся ад версіі, паводле якой злачынцы самі трапілі на тэрыторыю Вялікабрытаніі з атрутным рэчывам.