Кіеўская радыёстанцыя заплаціць рэкордны штраф за парушэнне моўных квот

Штраф у памеры $12,6 тысяч налічыла Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны за парушэнне моўных квот у эфіры. Аплаціць яго павінна цяпер усё радыё «Пятнiца», паведамляе ТСН.

15.03.2018 / 22:31

Як паведаміў у Facebook сябра рады Сяргей Касцінскі, радыёстанцыю пакаралі за тое, што ў прамежку з 07:00 раніцы да 14:00 дня доля песень, выкананых на дзяржаўнай мове, склала 29% замест прапісаных законам 30%. «Увогуле, штраф за парушэнне моўных квот на радыё складае 5% ад сумы ліцэнзійнага збору. Штраф, налiчаны радыё «Пятнiца», з'яўляецца найбуйнейшым за ўвесь час дзеяння квот», — адзначыў ён.

Таксама, па словах Касцінскага, за мінулы год Нацыянальная рада ўжыла санкцыю «штраф» да 17 радыёстанцый. Агульная сума штрафаў склала больш чым 38 тысяч даляраў.