У Мінску запрацуе футбольная акадэмія міланскага «Інтэра»

15.03.2018 / 10:37

Рыхтаваць дзяцей будуць на базе футбольнай школы ФШМ-Мінск, 

Мікалай Мурашка, дырэктар футбольнай школы, распавёў, што ў чэрвені адбудзецца трэніровачны кэмп з удзелам італьянскіх трэнераў, на якім пройдуць наборы ў акадэмію.

У цырымоніі падпісання дамовы прыймалі ўдзел Марка Монці, тэхнічны дырэктар «Інтэра», а таксама старшыня Беларускай федэрацыі футболу Сяргей Румас.

Навучанне будучых футбалістаў пачнецца з верасня. Цэны на навучанне пакуль не называюцца, але анансуецца, што самыя перспектыўныя атрымаюць магчымасць вучыцца бясплатна і атрымліваць стыпендыю.

Куратарам праекта выступае былы нападаючы зборнай Беларусі Віталь Кутузаў.

Піліп Каваленка