Агенты ФБР паспрабавалі паразмаўляць з Настай Рыбкай у Тайландзе

13.03.2018 / 15:54

Агенты амерыканскага Федэральнага бюро расследаванняў паспрабавалі сустрэцца ў тайскай турме з беларускай Настай Вашукевіч (Насця Рыбка), якую арыштавалі за правядзенне нелегальных сэкс-трэнінгаў. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу ў міграцыйным дэпартаменце Тайланда.

Паводле яго інфармацыі, ФБР звязалася з іміграцыйным бюро краіны на мінулым тыдні і паспрабавала дамовіцца аб сустрэчы з мадэллю. Аднак у просьбе супрацоўнікам бюро адмовілі, бо, паводле закона, бачыцца з арыштаванымі могуць толькі іх афіцыйныя прадстаўнікі або члены сям'і.

Спікер амбасады ЗША ў Бангкоку паведаміў журналістам, што Рыбка не з'яўляецца амерыканскай грамадзянкай, так што ўсе пытанні па гэтай справе варта адрасаваць праваахоўным органам Тайланда.