Комік Яўген Крыжаноўскі прызначаны на пасаду намесьніка старшыні ЛДП

І кіраўніком упраўленьня агітацыі і прапаганды.

09.10.2008 / 11:53


Фота naviny.by
Акцёр Яўген Крыжаноўскі прызначаны намеснікам старшыні Ліберальна‑дэмакратычнай партыі (ЛДП) і кіраўніком упраўлення агітацыі і прапаганды.

Як паведамілі БелаПАН у ЛДП, такое рашэнне прынята 3 кастрычніка на пашыраным пасяджэнні Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта ЛДП.

Вышэйшы савет і Цэнтральны камітэт ЛДП здавальняюча ацанілі праведзеную работу падчас перадвыбарнай кампаніі. Зазначана, што «ўсе планы на гэтым этапе па падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў адпрацаваны і выкананы».

Даведка БелаПАН. Яўген Крыжаноўскі — акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор». Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Нікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР). Працаваў у Тульскім драматычным тэатры рабочым сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна‑мастацкі інстытут на акцёрскае аддзяленне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор».