«8 сакавіка — лезе ў трусы рука!» — кліп «Ленінграда» па-беларуску ўжо набраў больш за 4 мільёны праглядаў

09.03.2018 / 10:15

Беларускамоўная песня «8 сакавіка — лезе ў трусы рука», апублікаваная на Ютубе напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, ужо набраў больш за 4,2 мільёна праглядаў і 6200 каментароў.

Відэа атрымала на Ютубе пазнаку «№1 у трэндавых» і выклікала дыскусію ў сацыяльных сетках, перад усім у Беларусі.

Нагадаем, песню выпусціў гурт «Ленінград» разам з шоумэнам Вадзімам Галыгіным. У кліпе здымаюцца Анатоль Ярмоленка і Ларыса Грыбалёва.

Асцярожна! У відэа прысутнічае нецэнзурная лаянка!