Пуцін пра ядзерны канфлікт: Навошта нам такі свет, калі там не будзе Расіі?

07.03.2018 / 20:29

Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю для фільма «Светапарадак 2018» прызнаў, што зваротны ядзерны ўдар Расіі, у выпадку нападу на яе, прывядзе свет да катастрофы. Дакументальны фільм выкладзены ў сацыяльных сетках «Укантакце» і «Аднакласнікі» у сераду, 7 сакавіка.

«Так, для чалавецтва гэта будзе глабальная катастрофа, для свету будзе глабальная катастрофа. Але я як грамадзянін Расіі і кіраўнік расійскай дзяржавы хачу задацца пытаннем: а навошта нам такі свет, калі там не будзе Расіі?» — сказаў Пуцін.