Кіроўца Infiniti з расійскімі нумарамі вырашыў разабрацца з шафёрам камунальнай машыны ў Мінску, але не атрымалася ВІДЭА

07.03.2018 / 19:59

Пра канфлікт паміж кіроўцамі красовера з Расіі і грузавіка камунальнікаў паведамляе Onliner. Аўтамабіліст спыніў сваю легкавую машыну, накіраваўся да самазвала і стаў хапаць шафёра.

Відавочца паведамляе, што грузавік пасыпаў пяском тратуар на вуліцы Усходняй. Калі праца была скончаная, кіроўца пачаў выязджаць на праезную частку, а пасля перасёк скрыжаванне. Гэта не спадабалася кіроўцу Infiniti з расійскімі нумарамі. Той паварочваў налева і вымушаны быў пачакаць лішнюю секунду, пакуль праедзе грузавік. Кіроўца легкавіка не паленаваўся павярнуцца, каб дагнаць самазвал і выказаць сваю незадаволенасць.