Створаны акумулятар, які цалкам зараджаецца за 20 секунд і працуе даўжэй за звычайныя

Спецыялісты з Вышэйшай школы энергетыкі KAIST, што ў Карэі, распрацавалі крыніцу сілкавання, здольную цалкам зараджацца ўсяго за 20—30 секунд, паведамляецца на сайце навукова-тэхнічных навін Phys.org.

05.03.2018 / 11:14

Ілюстрацыйнае фота

Каб стварыць такую прыладу, даследчыкі злучылі валаконна-падобныя палімерныя ланцугі з металааксіднымі нанакатодамі на паверхні графена. Дзякуючы ўнікальнай структуры плошча назапашвальніка энергіі значна павялічылася.

Анод і катод: ілюстрацыя з даследавання. 

Адзначаецца, што зарадка любога гаджэта з дапамогай такой батарэі дазваляе захоўваць зарад значна даўжэй, чым звычайна.

«Сам акумулятар можа зараджацца за 20—30 секунд пры выкарыстанні маламагутнай зараднай прылады, напрыклад, USB-перахадніка. Прычым ён можа зараджацца нават пры велізарнай сіле току, у сто разоў вышэйшай за тую, што мы зараз выкарыстоўваем. Больш за тое, распрацоўка паказала высокую стабільнасць: акумулятар не толькі вытрымлівае высокае напружанне, але і мае больш доўгі жыццёвы цыкл», — распавядаюць навукоўцы.

Разам з тым даследчыкі падкрэсліваюць, што прылада не ўяўляе пагрозы для бяспекі чалавека і экалогіі ў цэлым.

nn.by