Пуцін на NBC: Расія ніколі не выдасць абвінавачваных ва ўмяшальніцтве ў выбары прэзідэнта ЗША

04.03.2018 / 19:57

«Ніколі. Расія наогул ніколі не выдае сваіх грамадзян каму-небудзь, гэтак жа, як і ЗША», — заявіў прэзідэнт Расіі ў інтэрв'ю NBC News. Урывак інтэрв'ю тэлеканал апублікаваў 4 сакавіка.

Адметна — Пуцін не стаў адмаўляць, што да ўмяшальніцтва ў выбары маглі мець дачыненне грамадзяне Расіі.

Спецпроакурор ЗША Роберт Мюлер 16 лютага прад'явіў 13 расіянам і тром кампаніям з РФ абвінавачванні па артыкуле «змова супраць ЗША» і «махлярства». З фізічных асоб у абвінаваўчае заключэнне ўключаны,напрыклад, Яўген Прыгожын.

Яўгена Прыгожына звязваюць са стварэннем «фабрыкі троляў». Сцвярджаецца, што «тролі» публікавалі ў сетцы па тысячы матэрыялаў на тыдзень пра расавыя праблемы, аддзяленне Тэхаса, легалізацыю зброі і ЛГБТ.