ЗША ўхвалілі пастаўку супрацьтанкавых комплексаў Javelin ва Украіну

02.03.2018 / 10:01

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў магчымую пастаўку на Украіну процітанкавых комплексаў Javelin на 47 мільёнаў даляраў. Адпаведнае рашэнне было накіравана ў амерыканскі Сенат.

У рамках дагавора ва Украіну прапанавана адправіць 210 ракет і 37 пускавых комплексаў (у тым ліку два для разбору на запчасткі). ЗША таксама пададуць магчымасці для навучання і перавозкі комплексаў Javelin.

Профільнае агенцтва Пентагона адзначыла, што пастаўка Javelin не паўплывае на «базавы ваенны баланс» у рэгіёне.