Нікас Сафронаў намаляваў яшчэ адзін партрэт Лукашэнкі ФОТАФАКТ

01.03.2018 / 18:35

3 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыецца персанальная выстава расійскага мастака Нікаса Сафронава, на якой можна ўбачыць новы партрэт Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка намаляваны на фоне дзяржаўнага сцяга. На карціне таксама можна ўбачыць вясковы дом, у якім нарадзіўся палітык.

Гэта не першы партрэт Аляксандра Лукашэнкі, які стварыў Сафронаў. У 2013 годзе мастак адлюстраваў яго ў вобразе Францыска Скарыны і падарыў карціну кіраўніку беларускай дзяржавы.