Спаборніцтвы па біятлоне з удзелам Мікалая Лукашэнкі пройдуць 3—4 сакавіка

27.02.2018 / 10:33

Спаборніцтвы «Снежны снайпер» у Раўбічах пройдуць 3—4 сакавіка, паведамляе Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Малодшы сын кіраўніка дзяржавы выступіць у спаборніцтвах па біятлоне. Раней ён выйграў абласныя спаборніцтвы сярод юнакоў ва ўзросце 13-14 гадоў.

Рэспубліканскі фінал з удзелам 168 юных спартсменаў мусіў адбыцца яшчэ 24-25 лютага. Аднак яго перанеслі з-за складаных умоў надвор’я.