Мікалай Казека: Была вельмі добрая прапанова перад Сочы ўзначаліць расійскую каманду

26.02.2018 / 06:40

noc.by

Галоўны трэнер беларускай каманды фрыстайлістаў Мікалай Казека распавёў, што перад Алімпіядай-2014 у Сочы адмовіўся за добрыя грошы трэніраваць расійскую зборную.

«Была добрая вельмі прапанова перад Алімпіядай у Сочы ўзначаліць расійскую каманду. Але я адмовіў. У мяне мая родная каманда, якую я ствараў з нуля, від спорту, які пачаў фармаваць таксама з нуля. Ведаеце, як дзіця. Яно роднае і яно сваё, — сказаў Казека ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на «Беларусь 1».

У Сочы беларускія фрыстайлісты заваявалі два залатыя медалі, у Пхёнчхане — адзін залаты.