У Гайнаўцы польскія нацыяналісты прайшлі шэсцем з партрэтам партызанскага камандзіра Бурага ВІДЭА

24.02.2018 / 16:56

У Гайнаўцы на Падляшшы польскія нацыяналісты праводзяць традыцыйнае шэсце ў гонар польскіх антыкамуністычных падпольшчыкаў.

Сярод герояў акцыі зноў адказны за забойствы мірнага беларускага насельніцтва Беласточчыны Рамуальд «Райс» Буры. З пратэстам супраць гераізацыі забойцы беларусаў у Гайнаўку прыехалі сябры грамадcкага руху «Грамадзяне Рэспублікі Польшчы».

Шэсце ідзе цэнтральнай вуліцай Гайнаўкі. Удзельнікі крычаць лозунгі «Вялікая хрысціянская Польшча», «Нацыянальная Гайнаўка», «Слава і гонар героям», «Сьмерць ворагам Айчыны».

Ян Максімюк. Беларуская памяць пра «выклятых жаўнераў»

«Мы з вамі»: палякі едуць у Гайнаўку падтрымаць беларусаў і пратэставаць супраць маршу памяці Бурага