Беларускія трэнеры вывелі маскоўскі ЦСКА ў 1/8 Лігі Еўропы

Футбалісты ЦСКА пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі і Аляксандра Ермаковіча ў матчы ў адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы перамаглі сербскую «Црвену Звезду» і забяспечылі сабе пропуск у наступны раўнд турніру.

21.02.2018 / 23:49

Адзіны мяч забіў Алан Дзагоеў.

Тыдзень таму ў Бялградзе каманды не выявілі пераможцу (0:0).

Лёсаванне 1/8 фіналу Лігі Еўропы адбудзецца 23 лютага, у Ньёне. Гульні 1/8 фіналу запланаваны на 8 і 15 сакавіка.

nn.by