Аляксандр Худалееў прызначаны першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях

19.02.2018 / 19:38

Аляксандр Худалееў прызначаны першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях, паведамляе БелТА.

Васіль Сцепаненка, які раней займаў гэту пасаду, звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Яшчэ адным указам Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатоля Даўгаляўца намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.