Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы раскрытыкаваў збіццё Андруся Козела

19.02.2018 / 06:21

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкі асудзіў факт збіцця і затрымання журналіста тэлеканала Белсат Андруся Козела.

«Я абураны брутальным збіцьцём і арыштам Андрэя Козела, даверанай асобы аднаго з кандыдатаў на мясцовых выбарах, якія адбываюцца ў Беларусі. Я размаўляў з Аляксеем Мінчонкам з Белсата пра стан здароўя Козела, выказаў яго жонцы словы салідарнасці. Чакаю, што ўлады забяспечаць яму медыцынскую дапамогу, кантакт з адвакатам і сям’ёй, а таксама пакараюць вінаватых. Мясцовыя ўлады павінныя забяспечыць поўную празрыстасць выбараў» — напісаў віцэ-міністр у сваім твітары.

1/2 Я абураны брутальным збіццём і арыштам Андрэя Козела, даверанай асобы аднаго з кандыдатаў на мясцовых выбарах, якія адбываюцца ў Беларусі. Я размаўляў з Аляксеем Мінчонкам з @Belsat_TV пра стан здароўя Козела, выказаў яго жонцы словы салідарнасці

— Bartosz Cichocki (@B_Cichocki) 18 февраля 2018 г.