Расіянін спрабаваў праз пункт пропуску прарвацца з Беларусі ў Польшчу

17.02.2018 / 13:21

Увечары 16 лютага ў пункце пропуску Бераставіца расіянін спрабаваў праз пункт пропуску прарвацца з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

Пагранічны нарад звярнуў увагу на легкавы аўтамабіль «Fiat», які рухаўся ў накірунку пункта пропуску з хуткасцю каля 120 км/г. Памежнікі прывялі ў дзеянне сродак прымусовага спынення. Кіроўца працягнуў рух, здзейсніўшы наезд на сродак прымусовага спынення і збіў закрыты шлагбаўм. У выніку аўтамабіль атрымаў моцныя механічныя пашкоджанні, а кіроўца — траўмы ў выглядзе удараў і драпін.

Кіроўцу пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.