Samsung выпусціла тры ВІДЭА, якія намякаюць на будучыя магчымасці смартфона Galaxy S9

Samsung Electronics апублікавала серыю кароткіх відэаролікаў, якія невідавочна паказваюць на магчымасці новага смартфона Galaxy S9, што мае выйсці ўвесну. 

16.02.2018 / 11:50

Першае відэа паказвае на схільнасць камеры Galaxy S9 да якаснае працы нават ва ўмовах недастатковай асветленасці. 

Другое відэа дэманструе высокую частату змены кадраў, дзякуючы чаму аб'екты, знятыя падчас руху, не будуць атрымлівацца змазанымі.

Трэцяе відэа распавядае пра франтальную камеру і можа быць намёкам або на вельмі якасную камеру, або на падтрымку смартфонам анімаваных эмоджы, якія паўтараюць міміку карыстальніка. Такія «анімоджы» раней распрацавала кампанія Apple для свайго смартфона iPhone X. 

nn.by