Амерыканка Джэймі Андэрсан стала двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай

12.02.2018 / 08:48

Алімпійскай чэмпіёнкай у сноўбордзе ў слоўпстайле стала амерыканка Джэймі Андэрсан.

Па выніках дзвюх спроб пераможца набрала 83 балы. Серабро ў канадкі Лаўры Блоуін, бронза — у Эні Рукаярві.

Андерсан таксама ўзяла золата ў Сочы чатыры гады таму.

Тым часам атлеты з Расіі заваявалі другі медаль.

Сярэбраную ўзнагароду камандзе прынеслі фігурысты ў камандных спаборніцтвах. У апошнім відзе праграмы, адвольным танцы, Расію прадстаўлялі Кацярына Баброва і Дзмітрый Салаўёў. Яны занялі трэцяе месца, прайграўшы канадцам Тэсэ Верцью і Скоту Мойру, а таксама Майі і Алексу Шыбутані з ЗША.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.