Нарвежцы выйгралі скіятлон, нікога не пусціўшы на п'едэстал. Далідовіч сышоў з дыстанцыі
11.02.2018 / 10:40
FOTO: Rune Petter Ness
На Алімпіядзе ў Пхёнчхане завершыўся лыжны скіятлон (15+15 км). Алімпійскім чэмпіёнам стаў нарвежац Сіман Кругер, срэбра і бронза ў яго суайчыннікаў Марціна Ёнсруда Сундбю і Ханса Крыстэна Холунда.
Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі. Міхаіл Сямёнаў — 44-ы, Юрый Астапенка — 50-ы.
«Сяргей падмарозіў нос і зноў, мабыць, здарыўся спазм лёгкіх з-за холаду, таму ён завяршыў выступленне датэрмінова. У такі вецер і холад ён не змог бегчы», — распавёў БелТА трэнер Іван Лістапад.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон