У Гродне школьніка ў капюшоне і навушніках збіла машына

07.02.2018 / 16:13

Школьнік патрапіў пад «Сітраэн» на пешаходным пераходзе. Вучань 11-га класа выйшаў з аўтобуса і збіраўся перасесці на іншы, калі на яго здзейсніў наезд аўтамабіль. Прычыны ДТЗ высвятляюцца, паведамляе sb.by

Відавочцы сцвярджаюць, што хлопец пераходзіў дарогу на чырвоны сігнал святлафора. На галаве ў яго быў капюшон, а ў вушах - навушнікі. Падлетка з траўмамі даставілі ў бальніцу.