У Беларусі забаранілі яшчэ адзін тэлеканал

01.02.2018 / 10:16

Распаўсюджванне тэлепраграмы «РазТВ» на тэрыторыі Беларусі спынена з 31 студзеня. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства інфармацыі.

«У сувязі з тым, што па стане на 30 студзеня 2018 года ніводны аператар электрасувязі не звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі за працягам дазволу на распаўсюд тэлепраграмы «РазТВ», дадзеная тэлепраграма выключаецца са спісу замежных СМІ, што маюць дазвол. Распаўсюджванне названай тэлепраграмы на тэрыторыі краіны з 31 студзеня 2018 года з'яўляецца недапушчальным, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб СМІ», — гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства таксама звяртае ўвагу аператараў электрасувязі на тое, што ў лютым заканчваецца тэрмін дзеяння дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага СМІ на тэрыторыі Беларусі ў дачыненні да тэлепраграмы Nautical Channel.