Гродзенскі кіроўца загінуў удзень на роўнай дарозе ФОТА

30.01.2018 / 19:37

Сёння днём у Гродне ў 15.50 на праспекце Лебедзева кіроўца «Аўдзі» не справіўся з кіраваннем і апынуўся за межамі праезнай часткі. Мужчына рухаўся па праспекце ў прамым напрамку. На з'ездзе на вуліцу Славінскага па незразумелай пакуль прычыне яго аўтамабіль занесла на левую абочыну. Пасля ўдару аб бардзюрны камень «Аўдзі» адкінула ў мачту асвятляльнай апоры, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Фота — ДАІ Гродна

Удар прыйшоўся ў левую частку аўтамабіля. У выніку ДТЗ вадзіцель атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём і на месцы аўтамабільнай аварыі ён памёр.

Фота — ДАІ Гродна