Вечером 1 февраля в музее Петруся Бровки Светлана Куль представит свою новую книгу

29.01.2018 / 16:49

1 лютага а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае ўсіх на прэзентацыю паэтычнай кнігі Святлана Куль »Вершы, байкі, паэмы. Кніга другая».

Першая кніга выйшла ў 2012 годзе. Творы гэтай серыі друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Верасень», «Стары замак», газетах «Літаратура і мастацтва» і «Наша Ніва».

Наканаваннем лёсу для доктара гістарычных навук, выкладчыцы гісторыі культуры, архітэктуры і мастацтва, стваральніцы ўнікальнага курса беларускай гістарычнай храналогіі — Святланы Куль — адкрылася натхненне пісаць выдатныя вершы. У кожным з іх — лірычны водгук аўтаркі як на сюжэты сівой мінуўшчыны, так і сённяшні роздум, звязаны з хуткаплыннымі падзеямі сучаснага жыцця. Паэтычную повязь часоў Святлана Куль робіць прафесійна і ўпэўнена. У гэтым можна пераканацца, асабіста пазнаёміўшыся з аўтаркай і яе новай кнігай першым лютаўскім вечарам у Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

У прэзентацыі прымуць удзел гітарыст Уладзімір Захараў і літаратуразнаўца Ганна Севярынец.

Імпрэза пройдзе ў фармаце адкрытага мікрафона, кожны атрымае магчымасць выказаць свае думкі і адчуванні ад лірычных твораў Святланы. Вас чакаюць сяброўская атмасфера і сустрэча з цікавымі людзьмі!

Уваход вольны.