Сярэдні заробак у снежні да абяцаных 1000 рублёў не дацягнуў зусім крыху

24.01.2018 / 16:07

Белстат паведамляе, што сярэдні заробак у снежні склаў 995,3 рубля. Гэта $494 у эквіваленце.

У параўнанні з лістападам ён вырас на 150 рублёў. Але ўсё ж не дацягнуў да анансаванай сумы 1000 рублёў.

Снежаньскія заробкі заўсёды значна вышэйшыя за лістападаўскія за кошт пераднавагодніх прэмій. У студзені назіраецца традыцыйнае змяншэнне зарплат.