Некалькі чалавек загінула ў выніку ўрагану ў Заходняй Еўропе ВІДЭА

18.01.2018 / 17:53

У Нідэрландах з-за моцнага ўрагану з парывамі ветру да 140 км/г пашкоджаныя будынкі, парушаны рух транспарту, у тым ліку цягнікоў, паведамляе Tut.by. Амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол - адзін з найбуйнейшых у Еўропе — часова не прымае і не адпраўляе рэйсы.

У выніку буры, паводле звестак МУС Нідэрландаў, пад паваленымі дрэвамі загінулі два чалавекі. Смерць яшчэ аднаго чалавека таксама, як мяркуецца, звязаная з бурай, аднак паліцыя пакуль да канца не ўстанавіла абставіны яго гібелі.

Як мінімум адзін чалавек загінуў з-за буры ў Бельгіі, зачынены порт у Генце. У Нямеччыне з-за штармавога ветру адмененыя заняткі ў школах ў многіх рэгіёнах. У зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія спынены чыгуначны рух.