15-гадовая дзяўчынка хацела скінуцца са шматпавярховіка ў Гомелі ВІДЭА

18.01.2018 / 17:11

Жыхары суседняга дома раніцай 17 студзеня заўважылі, што на балконе 16 паверха хтосьці сядзіць, звесіўшы ногі. Некалькі разоў чалавек спрабаваў спаўзці з балкона, але спыняўся.

На месца прыбылі супрацоўнікі МНС, расцягнулі брызент пад будынкам, паведамляе падрабязнасці партал gomel.today.

Таксама ратавальнікі падняліся на балкон — там сядзела 15-гадовая дзяўчынка, вучаніца 9 класа.

Ратавальнікі змаглі ці то адгаварыць дзяўчынку, ці то яшчэ неяк паўплываць на яе — у выніку, дзіця сцягнулі з балкона ў будынак.

Дзяўчынку забрала хуткая.

УШ