Цукерберг страціў $2,9 мільярда пасля абвяшчэння пра змену стужкі Facebook

13.01.2018 / 09:16

Заявы аб будучых зменах стужкі Facebook абышліся сузаснавальніку сацсеткі Марку Цукербергу ў $ 2,9 млрд, падлічыў Bloomberg.

Як паведамляе агенцтва, у пятніцу, пасля таго, як Цукерберг абвясціў пра планы ўнесці змены ў стужку навін Facebook, акцыі кампаніі ўпалі на 3,9%. У выніку маёмасць Цукерберга, згодна з Bloomberg Billionaires Index, зменшылася з $ 77,3 млрд да $ 74,4 млрд.

Калі тэндэнцыя зніжэння кошту акцый захаваецца да канца гандлёвай сесіі, то Цукерберг саступіць чацвёртае месца ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету паводле версіі Bloomberg, саступіўшы ўладальніку Zara Амансіа Артэгу.